Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Мы в проекте

Дата: 30 ноября 2018 в 08:21, Обновлено 3 декабря 2018 в 08:48
Автор: Махнач Н. С.
497 просмотров

В рамках проекта проведен фольклорный праздник Багач.

Традыцыйнае восеньскае свята «Ураджаю» з вялікім размахам прайшло ў мінулую суботу ў Лашанскай школе. Бацькі,настаўнікі,вучні, бабулі і дзядулі загаддзя рыхтаваліся да доўгачаканага мерапрыемства. Вучні з тэатральнага аб’яднання “Спадчына”, з кіраўніком Лебедзевай Аленай Міхайлаўнай і, сумесна з вальным гуртом “Медуніца”, падрыхтавалі спектакль “Дажалі жыта”. Гадзіну задавальнення атрымалі гледачы. Артысты змаглі перанясці гасцей у мінулае, паказалі як нашы прабабулі і дзядулі з павагай адносіліся да хлеба. Правядзенне такіх мерапрыемстваў далучае нас да спадчыны беларускага народа, дапамагае захоўваць традыцыі нашых продкаў. Вакальны калектыў “Мярэжа”  з г.Мадладзечна быў запрошаны на свята.

Пасля спектакля гасцей чакаў восеньскі кірмаш, была арганізавана праца “Горада майстроў” сіламі настаўнікаў, бацькоў і педагогамі цэнтра дзіцячай творчасці Мінскага раёна. Можна было самім паспрабаваць зрабіць штосьці сваімі рукамі і набыць розныя сувеніры. Вясёлыя і задаволеныя госці развітваліся са школай, спадзеючыся сустрэцца зноў на Калядным кірмашы.

<center style="text-align: center;">
СМОТРЕТЬ АЛЬБОМ НА САЙТЕ ШКОЛЫ</center> <center>

</center>

Інфармацыю падрыхтавала рэдактар школьнай газеты “Перапынак”,
вучаніца 11 класа  Дубаневіч Яна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.