Раённыя этапы рэспубліканскіх конкурсаў у рамках акцыі «Я гэты край радзімаю заву»
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні раённых этапаў конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край радзімаю заву»
1. Агульныя палажэнні
1.1. У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2020 год, загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2019 года № 202 «Аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» (далей – Акцыя) з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2020 годзе ў рамках Акцыі праводзяцца:
- рэспубліканскі конкурс «Нататкі юнага вандроўніка»;
- рэспубліканскі конкурс «Скарбы маёй сям’і»;
- рэспубліканскі конкурс «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музеяў».
1.2. Арганізатарам правядзення раённых этапаў конкурсаў Акцыі з’яўляецца ўпраўленне па адукацыі Мінрайвыканкама. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне раённых этапаў Акцыі ажыццяўляе ўстанова дадатковай адукацыі «Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі “Ветразь” Мінскага раёна».
1.3. Конкурсы праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў (акрамя п. 2.2.3.):
- першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі.
- другі этап (адборачны) – раённы, у тым ліку для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне; гарадскі (акрамя г. Мінска);
- трэці этап (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі. На дадзеным этапе прымаюць удзел пераможцы і прызёры другога этапу (акрамя ўстаноў рэспубліканскага падпарадкавання);
- чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі. На дадзеным этапе прымаюць удзел пераможцы і прызёры трэцяга этапу, а таксама пераможцы і прызёры ўстаноў рэспубліканскага падпарадкавання.
1.4. Для правядзення конкурсаў Акцыі на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей ‒ аргкамітэты).
Аргкамітэт кожнага этапу:
- забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсаў Акцыі;
- даводзіць інфармацыю аб конкурсах Акцыі да ведама ўстаноў адукацыі;
- вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу конкурсаў Акцыі, якія прадугледжваюць вызначэнне пераможцаў і прызёраў;
- ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсаў Акцыі і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;
- аналізуе і абагульняе вынікі конкурсаў Акцыі;
- асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсаў Акцыі ў сродках масавай інфармацыі.
1.5. Для падвядзення вынікаў конкурсаў Акцыі на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы, якое: праводзіць ацэнку конкурсных работ (завочных і вочных (пры неабходнасці); вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсаў Акцыі; прадстаўляе пратаколы па выніках конкурсаў Акцыі ў адпаведныя аргкамітэты.
1.6. Удзельнікі конкурсаў Акцыі - асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў, пасля 14 гадоў (акрамя п. 2.2.3.).
2. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі
2.1. Рэспубліканскі конкурс «Нататкі юнага вандроўніка».
Раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Нататкі юнага вандроўніка» пройдзе з 15 красакавіка па 10 лістапада 2020 года.
2.1.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу.
Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму ў навучэнцаў праз іх далучэнне да актыўнай турысцкаэкскурсійнай дзейнасці.
Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
- пашырэнне ведаў навучэнцаў аб гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыне роднага краю;
- развіццё пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў і іх творчых здольнасцяў;
- удасканаленне сістэмы турысцка-экскурсійнай работы ва ўстановах адукацыі, развіццё маладзёжнага адукацыйнага турызму.
2.1.2. Парадак правядзення конкурсу.
У конкурсе прымаюць удзел асобныя навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў трох катэгорыях: 1-4 класы, 5-8 класы, 9-11 класы.
Падчас экскурсій/паходаў, у якіх удзельнічаюць навучэнцы, яны запаўняюць Дзённік вандроўцы (далей – Дзённік). Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (https://rcek.by/ Турысцка-экскурсійная работа).
На конкурс прадстаўляецца Дзённік і творчая работа па адной з намінацый («Гісторыя адной вандроўкі» і «Замалёўка вандроўцы»).
Пры ацэнцы Дзённіка ўлічваецца наяўнасць наступных паказчыкаў:
- колькасць экскурсій/паходаў, у якіх прынялі ўдзел навучэнцы (ад 1 да 5);
- паўната запаўнення табліц (па экскурсіях/паходах, якія здзейснілі навучэнцы);
- выкананыя заданні (для навучэнцаў II і III ступеняў адукацыі, якія размешчаны ў канцы Дзённіка);
- адзнакі аб наведванні экскурсійных аб’ектаў;
- спасылкі на фотаздымкі (фотаздымкі павінны быць зроблены на фоне аб’ектаў і мець подпіс: дата, назва аб’ектаў, мясцовасць);
- запіс, які зроблены падчас ці пасля экскурсіі/паходу (разварот Дзённіка «Для заметок/Мои впечатления»).
Таксама будзе ацэньвацца афармленне, граматнасць і акуратнасць запаўнення Дзённіка.
Не забараняецца прыкладаць да Дзённіка дадатковыя матэрыялы, якія маюць істотнае значэнне для ацэнкі работы навучэнца падчас экскурсіі/паходу, калі поўнасцю той ці іншы від працы навучэнца толькі ў Дзённіку адлюстраваць нельга (цікавыя звесткі аб мясцовасці, дзе знаходзіцца аб’ект; турыстычныя паштоўкі, маркі з выявамі экскурсійных 6 аб’ектаў або вобразамі звязанымі са знакамітымі землякамі мясцовасці; відэаматэрыялы і інш.).
2.1.3. Намінацыя «Гісторыя адной вандроўкі».
У намінацыі прадстаўляецца творчая работа інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу: аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі.
Матэрыял павінен змяшчаць: завязку (пачатак падзеі), развіццё дзеянняў (апісанне канкрэтных дзеянняў, якія адбыліся падчас экскурсіі/паходу), кульмінацыю (найбольш цікавы, яркі момант у экскурсіі/паходзе), развязку (уражанні, якія засталіся пасля экскурсіі/паходу).
Конкурсныя работы прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, памер тэксту не павінен перавышаць 6000 знакаў (з прабеламі, шрыфт Times NewRoman 14 пт, палутарны інтэрвал).
Матэрыял павінен мець тытульную старонку з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы, інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас, узрост) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў. Ілюстраванне конкурсных работ аўтарам не забараняецца.
Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:
- адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;
- змястоўнасць (адпаведнасць зместу назве матэрыяла, паўната раскрыцця, арыгінальнасць задумы);
- адлюстраванне ў матэрыяле аўтарскай пазіцыі (самастойныя і абгрунтаваныя меркаванні, адпаведнасць зместу ўзросту аўтара);
- адпаведнасць жанру (нататка);
- граматнасць;
- арыгінальнасць дызайну.
2.1.4. Намінацыя «Замалёўка вандроўцы».
У намінацыі прадстаўляецца творчая работа ў выглядзе замалёўкі аб’екта ці яго асобнай часткі, прадмета, персанажа ці цікавага чалавека, якія адлюстроўваюць падзеі экскурсіі/паходу. Замалёўка можа змяшчаць кароткі надпіс (фразу, месца, час і г.д.).
Работы маюць памер фармата А4. Пашпарту не афармляецца.
Тэхніка выканання і матэрыял: графіка – аловак просты, вугаль, шарыкавая ці гелевая ручка, фламастары і інш.; жывапіс – акварэль, гуаш, каляровыя алоўкі ці крэйда і інш.
Дадаткова прадастаўляецца тэкставы дакумент з указаннем наступнай інфармацыі: вобласць, раён/горад, установа адуацыі, назва працы, маршрут экскурсіі ці паходу, да якой (га) мае дачыненне замалёўка, інфармацыя пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас, узрост) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:
- адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;
- змястоўнасць;
- арыгінальнасць ідэі;
- майстэртва выканання (якасць, вытрыманы стыль, адпаведнасць узросту аўтара);
- агульнае ўспрыманне.
2.1.5. Пераможцы і прызёры конкурсу вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі па суме балаў ацэнкі Дзённіка і творчай работы.
2.1.6. Для ўдзелу ў раённым этапе конкурсу патрэбна даслаць заяўку (дадатак 3) да 6 лістапада 2020 года ўключна на электронны адрас дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі «Ветразь» Мінскага раёна»: vetraz@minsk.edu.by з паметкай «Нататкі юнага вандроўніка» (і назвай установы адукацыі).
Конкурсныя матэрыялы згодна з умовамі кожнай з намінацый (намінацыі: «Гісторыя адной вандроўкі» і «Замалёўка вандроўцы») да 10 лістапада 2020 года ўключна даслаць на е-mail ДУДА “Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі “Ветразь” Мінскага раёна: vetraz@minsk.edu.by.
2.2. Рэспубліканскі конкурс «Скарбы маёй сям’і» праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства сумесна з рэдакцыяй газеты «Пераходны ўзрост», Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
2.2.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу.
Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання светапогляду і духоўных каштоўнасцей навучэнцаў цераз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны продкаў.
Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
- актуалізацыя ролі сям’і ў выхаванні духоўнасці асобы навучэнца, фарміраванні пачуцця гордасці, павагі і любові да сваіх родных, адказнасці за сваю будучыню і будучыню сваёй сям’і;
- выяўленне і падтрымка творчай ініцыятывы навучэнцаў у даследаванні і папулярызацыі сямейнай культуры, захаванні сямейных традыцый, матэрыяльнай і духоўнай спадчыны – важнейшых складнікаў у вызначэнні малой радзімы для кожнай асобы;
- даследаванне сямейных рэліквій, вызначэнне іх каштоўнасці ў захаванні памяці аб продках, даследаванне і перайманне сямейных традыцый і абрадаў;
- асэнсаванне сямейных каштоўнасных арыенціраў, фарміраванне патрэбы да самаадукацыі і самавыхавання ў навучэнцаў;
- прывіццё даследчых навыкаў, пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў;
- выяўленне і заахвочванне юных журналістаў, гісторыкаў, этнолагаў ‒ актыўных удзельнікаў конкурсу.
- Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях.
2.2.2. Намінацыя «Ад прадзедаў спакон вякоў…»
Раённы этап конкурснай намінацыі «Ад прадзедаў спакон вякоў...» пройдзе з 15 красакавіка па 10 верасня 2020 года.
2.2.2.1. Удзельнікі конкурсу - асобныя навучэнцы ўстаноў адукацыі (сямейныя калектывы) у дадзенай намінацыі:
- вылучаюць сямейныя традыцыі і абрады, паданні і легенды;
- сямейныя рэліквіі і звязаныя з імі падзеі, розныя гісторыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне;
- аб’екты сямейнай духоўнай і матэрыяльнай культуры і г.д.;
- даследуюць вылучаныя аб’екты матэрыяльнай і духоўнай культуры сям’і:
- апісваюць аб’ект;
- збіраюць інфармацыю аб абставінах, пры якіх аб’ект трапіў у сям’ю;
- рыхтуюць гісторыка-культурную даведку аб сямейнай каштоўнасці;
- афармляюць справаздачны конкурсны матэрыял.
Пры неабходнасці за асобнымі рэкамендацыямі навучэнцы могуць звяртацца ў аддзел старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы (тэлефон: 8017 2841882).
2.2.2.2. На конкурс прадстаўляецца справаздачны матэрыял, які змяшчае:
- апісанне сямейных традыцый і абрадаў, паданняў і легенд, гістарычных сямейных падзей, захаваных сямейных рэліквій - аб’ектаў матэрыяльнай і духоўнай культуры;
- кароткія гісторыка-культурныя звесткі аб сямейных каштоўнасцях з дадатковым матэрыялам (дакументы, выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў (пры неабходнасці), фотаздымкі і г.д.), які дапаўняе і пацвярджае меркаванні ўдзельніка конкурсу;
- прапановы па папулярызацыі сямейнай культуры і захаванні матэрыяльнай і духоўнай спадчыны сям’і.
2.2.2.3. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:
- адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;
- змястоўнасць і аналітычны падыход;
- даследчыя навыкі, разважанні са спасылкай на крыніцы, высновы;
- ступень далучэння да сямейных каштоўнасцей удзельніка конкурсу і перайманне сямейных традыцый (фота-, відэадоказ і г.д.).
2.2.2.4. Рэспубліканскі этап конкурсу праводзіцца ў два туры: адборачны і заключны.
На адборачным туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, а на заключным – аўтары работ, якія былі адабраны па выніках першага тура, прадставяць свае работы на канферэнцыі, якая адбудзецца ў лістападзе 2020 года.
2.2.2.5. Для ўдзелу ў раённым этапе конкурсу неабходна да 5 верасня 2020 года ўключна даслаць заяўку (дадатак 3) і да 10 верасня 2020 года ўключна даслаць справаздачны конкурсны матэрыял, адпавядаючы ўмовам дадзенай намінацыі, на е-mail: vetraz@minsk.edu.by з паметкай «Ад прадзедаў спакон вякоў...» (і назвай установы адукацыі).
Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
2.2.3. Намінацыя «Гісторыя з сямейнага альбома»
2.2.3.1. У дадзенай намінацыі прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12 – 16 гадоў.
2.2.3.2. На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, якія распавядаюць пра выдатных членаў сям’і, чые фотаздымкі захоўваюцца ў сямейных архівах.
2.2.3.3. Конкурсныя работы (тэкст – да 3000 знакаў (паўтары старонкі фармата А4), пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
2.2.3.4. Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім – рэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння іх выртасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці – у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца граматамі газеты «Пераходны ўзрост».
Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты «Пераходны ўзрост». Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на «старонцы славы» газеты «Пераходны ўзрост».
На выніковым - рэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаў і прызёраў.
2.2.3.5. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца да 30 верасня 2020 года ў рэдакцыю газеты «Пераходны ўзрост» на e-mail: p_vozrast@tut.by альбо на адрас: 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 77. Тэлефон/факс: 8017 2150513.
2.3. Рэспубліканскі конкурс «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея» (далей – конкурс) праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства сумесна з Сінаідальным аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
2.3.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу
Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі духоўна-маральных якасцей і грамадзянска-патрыятычных пачуццяў.
Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
- актывізацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі па духоўнамаральным выхаванні навучэнцаў;
- далучэнне да духоўнай спадчыны краю, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры сваёй малой радзімы;
- садзейнічанне развіццю духоўнай культуры, пашырэнне і паглыбленне пазнавальных магчымасцей навучэнцаў;
- аб'яднанне намаганняў устаноў адукацыі і мясцовых прыходаў для выкарыстання патэнцыялу праваслаўных традыцый і каштоўнасцей у духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў;
- прапаганда і папулярызацыя духоўных каштоўнасцей, асноў праваслаўнай культуры.
Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях: «Повязь часоў», «Крыніцы духоўнасці».
2.3.2. Намінацыя «Повязь часоў»
2.3.2.1. У намінацыі прадстаўляецца справаздача аб выніках дзейнасці музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі, экспазіцыі якіх пабудаваны на матэрыялах праваслаўнай гісторыі і культуры дадзенага рэгіёна.
2.3.2.2. Справаздачны матэрыял прадстаўляецца за перыяд 2018-2020 гады у друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце, зацвярджаецца дырэктарам установы адукацыі.
Структура справаздачы:
- характарыстыка музея (поўная назва ўстановы адукацыі, назва музея, экспазіцый, дата адкрыцця (нумар загада), колькасць асноўнага, навукова-дапаможнага фондаў, тэхнічная характарыстыка памяшкання (экспазіцыйна-выставачная плошча, плошча фондасховішча);
- арганізацыя дзейнасці музея (кіраўнік музея, савет музея, наяўнасць дакументаў: канцэпцыі развіцця музея, палажэння аб музеі ўстановы адукацыі, пашпарту музея, плана работы музея);
- пошукава-даследчая дзейнасць музея (арганізацыя пошукавадаследчай работы, мерапрыемствы, якія накіраваны на працэс выяўлення i збору прадметаў музейнага значэння, колькасць выяўленых прадметаў музейнага значэння (за апошнія тры гады), крыніцы пошукава-даследчай работы);
- фондавая дзейнасць музея (камплектаванне фондаў, уліковая дакументацыя, электронныя каталогі і інш.);
- экспазіцыйная дзейнасць музея (стварэнне і папаўненне экспазіцый, выставачная дзейнасць);
- экскурсійная дзейнасць музея (колькасць падрыхтаваных экскурсаводаў і праведзеных экскурсій за 2018-2020 гады, формы экскурсійнай дзейнасці);
- грамадска-карысная дзейнасць музея (арганізацыя і правядзенне грамадска-карысных спраў (з матэрыяламі, якія пацвярджаюць гэту дзейнасць);
- адукацыйная дзейнасць музея (прэзентацыі, семінары, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы, якія праводзіліся на базе музея, узаемадзеянне з мясцовымі прыходамі, папулярызацыя дзейнасці музея (інтэрнэт, СМІ і г.д.), удзел ў рэспубліканскіх і міжнародных праектах, конкурсах, акцыях і г.д.), стварэнне промапрадукцыі па выніках дзейнасці музея.
2.3.2.3. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:
- адпаведнасць вышэйадзначаным патрабаванням да справаздачы;
- сістэмнасць, лагічнасць падачы матэрыялу;
- адукацыйна-асветніцкая значнасць дзейнасці музея (экспазіцыі);
- паказчыкі эфектыўнасці і выніковасці дзейнасці па кірунках работы музея;
- папулярызацыя дзейнасці музея (наяўнасць пастаянна аднаўляемай інфармацыі на сайце, публікацый у СМІ, промапрадукцыі і інш.).
2.3.3. Намінацыя «Крыніцы духоўнасці»
У дадзенай намінацыі ўдзельнічаюць навучэнцы ўстаноў адукацыі, тым ліку, у якіх адсутнічае музей.
2.3.3.1. У рамках падрыхтоўкі і ўдзелу ў конкурсе навучэнцы:
- праводзяць вандроўкі, экспедыцыі, экскурсіі па аб’ектах праваслаўнай культуры рэгіёна;
- збіраюць інфармацыю аб праваслаўнай матэрыяльнай і духоўнай спадчыне свайго рэгіёна;
- супрацоўнічаюць з мясцовымі прыходамі і епархіямі Беларускай праваслаўнай царквы;
- падбіраюць і аналізуюць сабраныя матэрыялы;
- ствараюць промапрадукцыю па сабранаму матэрыялу;
- афармляюць справаздачны конкурсны матэрыял.
2.3.3.2. На конкурс прадстаўляецца справаздачны матэрыял навучэнцаў, які змяшчае:
- даследаванне гісторыі праваслаўя на дадзенай тэрыторыі, праваслаўных храмаў і іншых аб’ектаў праваслаўнай культуры;
- апісанне жыцця і дзейнасці святароў розных перыядаў у рэгіёне;
- грамадска-карысную і асветніцкую дзейнасць (з матэрыяламі, якія пацвярджаюць гэту дзейнасць);
- промапрадукцыю (даведка, брашура, праспект, флаер, фотаздымкі і г.д.) па выніках дзейнасці.
2.3.3.3. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:
- адпаведнасць патрабаванням конкурсу;
- сістэмнасць, лагічнасць падачы матэрыялу;
- даследчыя навыкі: уменне разважаць і рабіць уласныя высновы, фармуляваць і абгрунтоўваць іх са спасылкай на крыніцы;
- праца з крыніцамі: уменне знайсці, зафіксаваць матэрыял, навукова і аналітычна прадставіць у рабоце;
- асветніцкая і папулярызацыйная дзейнасць; якасць афармлення конкурснага матэрыялу.
2.3.3.4. Для ўдзелу ў раённым этапе конкурсу неабходна да 5 кастрычніка 2020 года ўключна даслаць заяўку (дадатак 3) і да 10 кастрычніка 2020 года ўключна даслаць справаздачны конкурсны матэрыял на е-mail: vetraz@minsk.edu.by з паметкай «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея» (і назвай установы адукацыі).
Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
3. Падвядзенне вынікаў конкурсаў Акцыі
На раённым этапе пераможцы і прызёры конкурсаў Акцыі вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі і ўзнагароджваюцца дыпломамі ўпраўлення па адукацыі Мінскага райвыканкама.
Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У рэспубліканскім конкурсе «Нататкі юнага вандроўніка» – дадаткова сертыфікатамі на экскурсійна-адукацыйную праграму «Мінск – сталіца Беларусі».
4. Фінансаванне конкурсаў Акцыі ажыццяўляецца: на першым, другім, трэцім этапах ‒ ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам;
на чацвёртым (заключным) этапе – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Камандзіровачныя выдаткі педагогам і праезд удзельнікаў конкурсаў на заключны этап Акцыі ажыццяўляецца за кошт накіроўваючай арганізацыі.
За подробной информацией обращайтесь к администрации школы.