Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Этнографический уголок на базе учебного кабинета

Дата: 26 августа 2014 в 17:03, Обновлено 23 августа 2016 в 13:53
Автор: Махнач Н. С.

Гісторыя стварэння этнакутка  

Як боязна ўсё гэта страціць,
Як страшна ўсё гэта згубіць
Я. Сіпакоў

Мэта: Далучэнне вучняў да нацыянальнай культуры ў працэсе вывучэння і авалодвання народнымі промысламі.

Задачы:

  • Вывучэнне багатай і невычэрпнай мастацкай спадчыны.
  • Знаёмства з творамі народнах майстроў вёскі Лашаны .
  • Авалоданне народнымі промысламі.
  • Выхаванне асобы з глыбокай духоўнасцю праз нацыянальнае,праз эстэтычнае.

Пошук варыянтаў дзейнасці па далучэнню вучняў да мастацкай спадчыны

Кабінет абслугоўваючай працы,які дастаўся мне ў будынку новай школы хацелася зрабіць адметным, не падобным да іншых.Ён павінен быць эстэтычна аформленым, прыцягальным сваёй непаўторнасцю і незвычайнасцю.
Мне хацелася, каб у ім дзяўчаткі маглі адпачыць ад урокаў фізікі і матэматыкі, дыктовак і кантрольных работ, але з задавальненнем атрымлівалі новыя веды па працоўнаму навучанню.

Статус вясковай школы, аддаленасць ад сталіцы, адсутнасць розных устаноў пазашкольнага выхавання, дзе б дзеці маглі займацца, развіваючы свае здольнасці — усё гэта падказвала, што трэба шукаць цікавае і захапляльнае там, дзе даступна. Так і з’явілася ідэя аб паглыбленым вывучэнні нацыянальных традыцый і народных рамёстваў. Пасля гэта ідэя падмацавалася жаданнем сабраць тое, што ўмелі бабулі.

Пошукавая работа прывяла да таго, што мы з вучаніцамі адшукалі жанчын-рукадзельніц, якія ў маладосці шмат ткалі, вышывалі, вязалі і яны з задавальненнем згадзіліся падзяліцца сваімі творамі. Запрашалі іх на сустрэчы, слухалі іх расказы пра ўбранства сялянскай хаты, пра тыя строі, якія яны насілі.З усіх сабраных рэчаў і пачалі ствараць інтэр’ер хаты, для таго, каб паказаць, якое месца займалі рэчы, створаныя народнымі майстрамі ў побыце сям’і.

 

Тэматыка экспазіцыі:

  • Прадметы матэрыяльнай культуры беларусаў 19-пачатку 20 стагоддзяў.
  • Прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Міншчыны.

Асноўныя раздзелы:

  • Гаспадарчыя рэчы;
  • Прылады для прадзення і ткацтва;  
  • Прылады для збору і апрацоўкі зерня;
  • Вышыўка; 
  • Ручнікі.
         

Фонды:

  • Асноўны фонд – 56 экспанатаў;
  • Дапаможны фонд – 25 экспанатаў.

Тэматыка экскурсій:

  • Экскурсія–прэзентацыя.
  • Прылады працы беларусаў.
  • Утульнасць беларускай хаткі.
  • Таямніцы бабулінага куфэрка.
  • Вышыўка заўжды ў модзе.
  • Прыгадайма старыя звычаі.
  • У чаканні Калядаў.
  • Беларускія святы.
  • Беларускія рамёствы
  • Народны каляндар.
  • Закон рытуальнай перавернутасці.
  • Выцінанка.
  • Хараство нацыянальнага касцюма.
  • Быт Беларусаў.
  • Роля этнаграфічнага кутка ў вучэбна-выхаваўчым працэсе.
  • Правядзенне ўрокаў гісторыі.
  • Правядзенне ўрокаў беларускай літаратуры.
  • Урокі вучняў пачатковай школы па прадметах: «Мая Радзіма-Беларусь».
  • Літаратурнае чытанне. Працоўнае навучанне.
  • Для правядзення пазакласных мерапрыемстваў.
  • Магчымасць рабіць перасоўныя экспазіцыі.
  • Скарыстанне экспанатаў пры правядзенні абрадавых святаў у школе.
  • Удзел у раённых выставах і святах.

 
Важнейшыя этапы працы:

  • Снежань 1991г – Першая выстава вучнёўскіх работ да бацькоўскага сходу.
  • 1992г   Адкрыты ўрок па плану школы. Тэма «Беларуская саломка».
  • 16.12.1992г  Адкрыты ўрок на тэму: «Вышыўка заўжды ў модзе». Выстава рэчаў, вышытых аднавяскоўцамі.
  • Студзень 1993г  Настаўніца прымала ўдзел у раённым конкурсе мета дачных ідэй. Праводзіла ўрок з вучнямі Сенніцкай школы, з дэманстрацыяй вышытых рэчаў.
  • Люты 1993г  Інтэгрыраваны ўрок сумесна з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Даманавым А.А.па творы У. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі». Раённы семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Дзяўчаты разам з настаўніцай рыхтавалі раздзел «Хлеб І да хлеба» з дэманстрацыяй страў.
  • Красавік 1993г  Урок пад дэвізам «Прыгадайма ж старыя звычаі». Яго тэма «Велікодныя Забавы». Па плану школы.
  • 1994г  Пачаў дзейнічаць гурток «Чараўніца».
  • Май 1994г  Да дня перамогі рыхтавалі выставу кветкавых кампазіцый пад назвай «Кветкі Вам раскажуць аб вайне і ўваскрэсяць Вашы ўспаміны».
  • Сакавік 1995г  Асабістая выстава работ самых адораных і тэленавітых дзяўчат. «Этих девушек прекрасных лица и творенья золотых их рук».
  • 1996г  Раённы семінар настаўнікаў абслугоўваючай працы. Прэзентацыя этнавугалка і гуртка «Чараўніца» з удзелам рукадзельніц в.Лашаны.
  • 1997г  Прадметны тыдзень
  • 1998г  На базе кабінета працоўнага навучання створаны Этнаграфічны музей. Загад дырэктара № 37.
  • 27.06 - 27.07.1999г  Удзельнічалі ў раённай выставе «У прасторы жыцця». Работы нашых вучаніц і экспанаты музея знаходзіліся побач зтворамі лепшых майстроў Міншчыны.
  • Лета 2000г  Дэманстравалі экспанаты музея і работы вучаніц на раённым свяце «Самаграй» у Хацежыне. Удзельнічалі ў выставе работ на свяце для дзяцей - інвалідаў у Сенніцы. Упрыгожвалі свята «Жыцень» у Пятрышках. Прымалі ўдзел у раённым злёце выпускнікоў, які праводзіў аддзел адукацыі. Уразілі прысутных работы Валасевіч Вольгі Заяц Вольгі.
  • Лістапад-снежань 2000г  Работы маіх вучаніц па вязанню, вышыўцы. Дызайну дэманструюцца у Міханавіцкай бібліятэцы на раённай перадкаляднай выставе.
  • Сакавік 2003г  Удзел у выставе творчых работ вучняў на 8-ай навукова-практычнай канферэнцыі. Падзяка.
  • Сакавік 2004г  Атрымалі чарговую падзяку за ўдзел у 9-ай НПК.
  • Снежань 2004г  Удзел у 1-ай алімпіядзе па працоўнаму навучанню. Праект быў «Папяровая фантазія». Школу прадстаўляла Хацкевіч Наталля.
  • Снежань 2005г  Удзел у раённай алімпіядзе. Праект «Рамка для фотаздымкаў і яе шматбаковае скарыстанне». Добра выступіла Івінская Аксана. 8-ае месца.
  • Сакавік 2006г  Прадстаўлялі на НПК калекцыю «Бутылачныя Калекцыя сваімі рукамі. Бутылкавыя Фантазіі». Дэманстравалі Качуба Н.і Івінская А.
  • Снежань 2006г  Маем І месца на алімпіядзе. Прадстаўлялі творчы праект з фларыстычнага матэрыялу «Засохшие и рождённые заново». Івінская Аксана - пераможца.
  • Студзень 2007г  Прымалі удзел у абласным конкурсе на лепшую сувенірную работу. Даслалі 6 работ.
  • 26.11-3.12.2007г  Прадметны тыдзень «Да працы ахвочыя – рукі дзявочыя».
  • Снежань 2007г  «Камплект Навагодніх упрыгажэнняў», звязаных кручком. Удзельнічала Гізоўская Насця.
  • Студзень 2008г  Арганізавана экскурсія ў Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі і ў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці.
  • 2008г  Удзел у конкурсе вучэбных кабінетаў.
  • 2010г  Удзел у конкурсе этнавугалкоў.
  • Цяпер будзем чакаць новых запрашэнняў, рыхтаваць вялікую выставу да 25-годдзя школы, асвойваць новыя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, папаўняць этнавугалок новымі экспанатамі, трымаць сувязь з людзьмі, якія могуць расказаць або навучыць даўнейшаму рукадзеллю.
  • Ёсць надзея, што калі бачыцца перспектыва і калі ёсць да чаго прыкласці рукі і сэрца-то традыцыйнае народнае мастацтва будзе жыць!

Кіраўнік этнаграфічнага кутка: Ларыса Вячаславаўна Курыла

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.