Мэта работы на 2024/2025 навучальны год:
Стварэнне ўмоў для фарміравання грамадзянскіх якасцяў і патрыятычных пачуццяў навучэнцаў і выхаванцаў, развіцця сацыяльна сталай, творчай асобы, засваення навучэнцамі гуманістычных каштоўнасцяў, ідэалогіі беларускай дзяржавы, культурных і духоўных традыцый беларускага народа.
Задачы:
- забяспечыць адпаведнасць вынікаў адуацыйнага працэсу патрабаванням дзяржаўных стандартаў на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праз рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, развіцце інфармацыйнага асяроддзя, прымяненне актыўных метадаў і прыемаў работы з навучэнцамі і выхаванцамі рознага ўзроўню матывацыі да навучання;
- павышаць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз удасканаленне сістэмы работы метадычных фарміраванняў, выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе,актывізацыюдзелавой ініцыятывы, творчага падыходу да справы;
- забяспечыць фарміраванне ў навучэнцаў кампетэнцый грамадзянскасці, патрыятызма і нацыянальнай самасвядомасці ў умовах сучаснай грамадскасці;
- арганізаваць эфектыўную працу па фарміраванню ў навучэнцаў і выхаванцаў маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры, па авалоданню ведамі, каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця ;
- забяспечыць развіцце рэсурса адукацыйнага турызма.