Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Школа сегодня

Дата: 26 августа 2014 в 17:03, Обновлено 11 сентября в 23:20
Автор: Махнач Н. С.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Лашанская сярэдняя школа» размешчана ў аграгарадку Лашаны Мінскага раёна, у 5 кіламетрах ад горада Заслаўя і на адлегласці 26 км ад Мінска. Працаздольнае насельніцтва занята ў розных сферах.

Адукацыйны працэс у ўстанове адукацыі будуецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, вучэбным планам, распрацаваным на падставе Тыпавога вучэбнага плана Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», Статутам школы,  інструктыўна-метадычнымі пісьмамі, рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і накіраваны на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі.

 Установа адукацыі працуе ў рэжыме 5-дзённага вучэбнага і 6-дзённага рабочага тыдня. Аналіз выканання патрабаванняў заканадаўства аб абавязковым  навучанні паказвае, што ўсе дзеці школьнага ўзросту мікрараёна школы ўключаны ў адукацыйны працэс.

У ўстанове адукацыі рэгулярна ажыццяўляецца ўлік наведвання вучнямі заняткаў, высвятляюцца прычыны пропускаў, педагогам сацыяльным, класнымі кіраўнікамі праводзіцца прафілактычная работа па папярэджанню пропускаў заняткаў без уважлівай прычыны. На дастаткова высокім узроўні арганізавана работа па прафілактыцы правапарушэнняў. Вынікам работы з’яўляецца адсутнасць правапарушэнняў, ні адзін вучань не знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Шмат увагі ўдзялялася індывідуальнай рабоце з сем’ямі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Для навучэнцаў пачатковых класаў  функцыяніруе група падоўжанага дня. ГПД наведваюць 30 навучэнцаў.

Усе навучэнцы атрымліваюць гарачае харчаванне, у групе падоўжанага дня – трохразовае, дзеці з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў атрымліваюць дадатковае бясплатнае харчаванне. За якасцю прыгатавання ежы праводзіцца кантроль бракеражнай камісіяй, саветам па харчаванню, кіраўніцтвам школы. Навучэнцы школы рэгулярна праходзяць медыцынскі агляд. Праводзіцца кантроль за санітарным станам памяшканняў.

Адукацыйны працэс  ажыццяўляецца ў класных пакоях памяшкання школы. У памяшканях школы і сталовай праведзены  рамонт. Пасадачных месц дастаткова для арганізацыі заняткаў. У школе функцыяніруе бібліятэка. Вучні забяспечаны вучэбнымі дапаможнікамі. Бібліятэчны фонд складае 3606 падручнікаў, 6142 экзэмпляры мастацкай і метадычнай літаратуры.

У школе функцыяніруе камп’ютарны клас, ў якім праводзяцца заняткі па вучэбных прадметах згодна графіка.  Набыты праграмныя комплексы па беларускай мове, матэматыцы, геаграфіі, гісторыі англійскай мове, рускай і беларускай літаратуры. Кабінет інфарматыкі папоўніўся прэзентацыямі па прадметах і выхаваўчых мерапрыемствах, створанымі настаўнікамі школы.

Матэрыяльна-тэхнічная база школы паляпшаецца за кошт асваення бюджэтных сродкаў і сродкаў пазабюджэтнай дзейнасці ўстановы адукацыі. 



МЫ В INSTAGRAM    |    МЫ ВКОНТАКТЕ    |    МЫ НА YOUTUBE

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.