Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Результаты 2019/2020 учебного года

Дата: 25 мая 2020 в 22:01, Обновлено 23 октября в 15:03
Автор: Махнач Н. С.
<blockquote>

Дарагія вучні, паважаныя настаўнікі і бацькі! Вось і падышоў да канца 2019/2020 навучальны год. Падвядзем вынікі сумеснай працы за год. 

</blockquote>

2019/2020 навучальны год сканчаюць 139 навучэнцаў, з іх з выдатнымі поспехамі 5 навучэнцаў.

Віншуем з выдатнымі поспехамі

Сушчык Анастасія,
навучэнка 3 класа
Добыш Павел,
навучэнец 4 класа
Троцкі Ціхан,
навучэнец 4 класа
Внук Анастасія,
навучэнка 8 класа
Цяплова Паліна,
навучэнка 8 класа

Віншуем іх з выдатнымі поспехамі і выказваем надзею, што яны і ў далейшым будуць нас радаваць сваімі дасягненнямі.


У 2019 / 2020 навучальным годзе нашу ўстанову адукацыі сканчаюць 10 юнакоў і дзяўчат 11 класа і 11 – 9 класа. Пажадаем ім годна здаць выпускныя экзамены і дакладна вызначыцца з далейшым месцам вучобы. Няхай усе іх планы і мары спраўдзяцца. Нашы 11-класнікі ўжо паказалі сваё старанне і працавітасць.

Разам з дакументам аб адукацыі яны атрымаюць і правы кіроўца  трактарыст-машыніст катэгорыі “А”.

Асноўная задача нашай школы – раскрыць патэнцыял кожнага дзіцяці, выхаваць годнага грамадзяніна сваёй вёскі, раёна, Рэспублікі. Таму ў нашай школе вялікая ўвага надаецца працы па развіцці і выяўленні адораных дзяцей, выхаванню здаровага ладу жыцця. Усебаковая праца дае вынік. Навучэнцы нашай школы –пастаянныя актыўныя ўдзельнікі раённых, рэспубліканскіх конкурсаў. Называем імёны пераможцаў.

<center>

 Віншуем з перамогай

</center>
Внук Анастасія,
вучаніца 8 класа
Сманцэр Агата,
вучаніца 10 класа
Троцкі Мірон,
вучань 9 класа
Трацэўская Анастасія,
вучаніца 10 класа
Троцкі Ціхан, Мірон, Алена Міхайлаўна
Дыплом II ступені
II этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскага раёна 

(кіраўнік Качан А.У.)
Дыплом III ступені
па англійскай мове II этапу рэспубліканскай алімпіяды навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскага раёна  

(настаўнік Чубрык Т.В.)
Дыплом III ступені
па працоўным навучанні на II этапе рэспубліканскай алімпіяды навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскага раёна 
(настаўнік Кур’янаў А.Я.)
4 месца ў II этапе  рэспубліканскай алімпіяды навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскага раёна па гісторыі (настаўнік Прохарчык С.В.) 2 месца, пераможцы ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Кветкі Перамогі»
Гінтаў Антон,
вучань 2 класа
Грыбовіч Іван,
вучань 2 класа
Гарбунова Дзіяна,
вучаніца 11 класа
Вучнёўская каманда
націсніце на фота
Троцкі Мірон,
вучань 9 класа
Дыплом  I ступені, пераможца школьнага конкурсу даследчых работ - "Гэтая таямнічая цень"
(настаўнік Рэцкая М.А.)
Дыплом  I ступені, пераможца школьнага конкурсу даследчых работ - "Хвіліна гадзіну беражэ"
(настаўнік Рэцкая М.А.)
Дыплом  I ступені, пераможца школьнага конкурсу даследчых работ - "След Вялікай Айчыннай вайны ў гісторыі маёй сям'і" (настаўнік Прохарчык С.В.) <center>

Партфоліо
вучаніцы

[.pdf, 5 Мб]

</center>
2 месца, пераможцы  раённых спаборніцтваў па міні-футболе (Клыкоўскі Андрэй, Шлегель Ягор, Шляхценак Ілля, Герасімав Мікіта,  Гарлінскі Даніла, Савельев Ілля, Кішкурна Макар, Моніч Ілля, Музыра Даніла) 
(настаўнік Кур’янаў А.Я.)
1 месца ў асабістым заліку, пераможца раённых спаборніцтваў па легкаатлетычным кросе ў праграме раённай спартакіяды навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскага раёна

Смірноў Вадзім,
Садкоўскі Станіслаў
Сенько Эвеліна,
Сенько Віталій
Аўтуховіч Карына,
вучаніца 7 класа
Пашэк Лізавета,
вучаніца 6 класа
Кійко Васіліса,
вучаніца 5 класа
Удзельнікі III этапу рэспубліканскага легкаатлетычнага спартыўна-масавага мерапрыемства “300 талентаў для Каралевы” Дыплом 2 ступені, пераможцы ў раённым конкурсе дзіцячай творчасці “Такім я бачу гэты свет” (кіраўнік Казлоўская Н.В., Дубаневіч І.М.) Дыплом I ступені, пераможца школьнага конкурсу даследчых работ - " Відавы склад і асаблівасці кармавой актыўнасці аселых відаў птушак аг. Лашаны ".  (настаўнік Махнач А.Я.) 1 месца, пераможца ў  раённым этап рэспубліканскага фестывалю-конкурсу творчасці дзяцей і моладзі “Вянок славы” 1 месца, пераможца ў  раённым этапе першага абласнога конкурсу вядучых “Вольны мікрафон”
Аніскевіч Марыя,
вучаніца 2 класа
Садкоўская Ксенія,
вучаніца 10 класа
Лебедзева Соф'я,
вучаніца 4 класа
Зубаў Павел,
вучань 1 класа
Мінько Арцём,
вучань 2 класа
2 месца, пераможца ў  раённым этапе першага абласнога конкурсу вядучых “Вольны мікрафон”
(настаўнік Рэцкая М.А.)
Дыплом 2 ступені, раённы этап абласнога фестывалю мастацкай творчасці  “Майскі фэст” – намінацыя вакальная творчасць (кіраўнік аб’яднання “Вясёлыя ноткі” Дубаневіч І.М.)  Дыплом 2 ступені, раённы этап абласнога фестывалю мастацкай творчасці  “Майскі фэст” –  намінацыя інструментальная творчасць (кіраўнік аб’яднання “Вясёлыя ноткі” Дубаневіч І.М.)  Пераможца школьнага  конкурсу чытальнікаў “Вялікай Перамозе прысвячаецца”

Глядзець відэа [на Google Диск]

</center>

Зборнік «Святло роднага слова»

10 клас разам з класным кіраўніком Качан А.У. выпусцілі зборнік «Святло роднага слова». У зборнік ўвайшлі вершы, апавяданні, казкі, лірычныя мініяцюры, эсэ, сачыненні, напісаныя вучнямі ўстановы адукацыі. Тэматычны дыяпазон твораў шырокі. У зборніку прадстаўлены работы, прысвечаныя Бацькаўшчыне, Малой Радзіме, матулі, прыродзе, розным порам года, маральна-этычнай тэматыцы, вайне, прафесіям. Усяго 25 твораў. У зборніку змешчаны 10 вершаў, 5 апавяданняў, 4 казкі, 2 лірычныя мініяцюры, 2 эсэ, 2 сачыненні. Да многіх твораў вучнямі намаляваны ілюстрацыі.

Націсніце на малюнак каб перайсці да альбома, які размяшчаецца на сайце «Медуніца».

   

<center> </center>

уверх старонкі

Віртуальны экскурсійны маршрут
«Па сцяжынках бацькаўшчыны»

Класныя кіраўнікі 11, 5 класаў Махнач А.Я. і Прохарчык С.В. распрацавалі віртуальны экскурсійны маршрут «Па сцяжынках бацькаўшчыны». Віртуальная экскурсія дазваляе наведвальнікам пазнаёміцца з сацыяльна-эканамічнымі аб'ектамі аг.Лашаны, прыроднымі аб'ектамі Мінскага раёна (заказнікі і помнікі прыроды, водныя і араграфічныя аб'екты), гісторыка-культурнымі аб'ектамі і славутасцямі Міншчыны і наваколля аг. Лашаны.

<center> </center>

уверх старонкі

Летапіс школы

7 клас і класны кіраўнік Лебедзева А.М. выпусцілі летапіс школы.  Работа над летапісам праводзілася на працягу двух гадоў. Пад час работы былі наведаны: дзяржаўны архіў Мінскай вобласці, блізкія былых настаўнікаў; у рабоце выкарастаны матэрыялы даследчай працы «Гісторыя Слабадской васьмігадовай школы» Курыла Л.В. 

Ніжэй прадстаўлена некалькі старонак з летапісу.

         

<center> </center>

уверх старонкі

Летапіс «Гонар нашай школы»

9 кл і класны кіраўнік Канонік І.С. выпусцілі летапіс «Гонар нашай школы». Летапіс дазваляе атрымаць інфармацыю аб 13-ці выпускніках-медалістах Лашанскай СШ у перыяд 1990 года па 2011 год: Дзясюкевіч У.У., Махнач Н.М., Махнач П.М., Раткевіч І.А., Савіных Н.В., Заяц А.Л., Лапіцкай Т.Ч., Барысевіч А.С., Янкунас А.Г., Пашкевіч А.І., Шахоўскай Д.М., Івінскай А.У., Калантай К.В., і 10-ці выпускніках, якія атрымалі ганаровае званне «Вучань года»: Гізоўская А.Ю., Сасноўская А.Ю., Качан У.М., Мядведзьева А.В., Бахара У.А., Дубаневіч Я.К.

уверх старонкі

Зборнік сцэнарыяў
«Беларускі народны каляндар»

Настаўнікі пачатковых класаў Кавальчук А.Ю.Рэцкая М.А., Гінтава І.В., Внук Н.В., Пашэк Н.А., Астапенка Л.У., выпусцілі зборнік сцэнарыяў «Беларускі народны каляндар», у якім размешчаны навучальныя заняткі і пазакласныя мерапрыемствы па тэме «Народны каляндар» і які з'яўляецца адлюстраваннем дзейнасці малодшай школы. Выказваем падзяку Лебядзеўскім Яўгену Ігаравічу і Таццяне Валер'еўне за дапамогу ў выданні зборніка.

Ніжэй прадстаўлена некалькі старонак з зборніка.

         

<center> </center>

уверх старонкі

Фотарубрыка «Спыніся, імгненне...»

Настаўнік працоўнага навучання Кур'янаў А.Я. прадставіў фотарубрыку «Спыніся, імгненне...».

Ніжэй прадстаўлена некалькі фатаграфій з альбома «Спыніся, імгненне...».
Націсніце на фота, каб перайсці да альбома рубрыкі.

Рубрыка «Будні»    

Рубрыка «Мы артысты»    

Рубрыка «Патрыятычная»    

Рубрыка «Спорт»   

Рубрыка «Працоўная»    

<center> <center> </center> </center>

уверх старонкі


Паспяховае рашэнне задач павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу ў значнай ступені залежыць ад прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка, яго педагагічнага майстэрства, творчага стаўлення да сваёй прафесіі.

Прохарчык Сяргей Васільевіч
пастаянны ўдзельнік творчых конкурсаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.


Атрымаў падзяку ад Інстытута гісторыі нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за падрыхтоўку навучэнцаў да ХІІІ міжнароднай маладзежнай навукова-даследчай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці народа».

Націсніце на малюнак ніжэй каб павялічыць яго.

<center>
</center>

 уверх старонкі

Кур’янаў Андрэй Якаўлевіч – 
пераможца раённага конкурса фотаздымкаў, прысвечанага 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


Больш фатаграфій можна знайсці на асабістай старонцы ў Ок. Альбом «Школа» 

 Націсніце на малюнак ніжэй каб павялічыць яго.

 уверх старонкі


Два педагога Махнач Андрэй Яўгеньевіч і Радзівілка Надзея Алегаўна у навучальным годзе павысілі кваліфікацыйную катэгорыю.

Сайт настаўніка матэматыкі і інфарматыкі

Радзівілка Надзея Алегаўна распрацавала сайт настаўніка.

<center> </center>

уверх старонкі

«Мае педагагічныя лайфхакі»

Махнач Андрэй Яўгеньевіч прымаў удзел у рэспубліканскім конкурсе «Прызванне Педагог» 
у намінацыі «Мае педагагічныя лайфакі».

Націсніце на малюнак каб перайсці да прагляду відэа на канале настаўніка Махнач А.Я. (YouTube).

<center>

Адкрыць альбом

</center>

уверх старонкі

☼ Наперадзе летнія канікулы. Паважаныя бацькі помніце – бяспека дзяцей-прыярытэт для дарослых. На сайце ўстановы адукацыі ў раздзеле «Школа бяспекі» вы знойдзеце інфармацыю, якая дапаможа вам правесці гутаркі аб правілах бяспечных паводзін. Мы жадаем вам бяспечных і здаровых канікулаў <center> </center>
У летні перыяд усе навучэнцы могуць аздаравіцца ў аздараўленчых лагерах Мінскага раёна, а таксама ў аздараўленчым лагеры «Юныя блогеры», які будзе працаваць на базе нашай установы адукацыі. 
Словы удзячнасці выказваем нашым бацькам, папячыцельнаму савету школы  за неабыякавасць да праблем школы; за тое, што не засталіся ў баку і дапамагалі, па меры магчымасцяў, вырашыць школьныя пытанні, патрэбы установы адукацыі; за тое, што бескарысліва падарылі масу вольнага часу на развіццё школьнага асяроддзя; за тое, што паказвалі выдатны прыклад адказнасці сваім дзецям; за супрацоўніцтва, за падтрымку, за удзел у агульнашкольных традыцыйных мерапыемствах, дабрачынных акцыях.  <center> </center>

уверх старонкі

<center>

Нашы пастаянныя супрацоўнікі – 
ГГК «Лінія Сталіна»

Нашы пастаянныя супрацоўнікі – ГГК «Лінія Сталіна» – дзякуй Вам за магчымасць дакрануцца да гісторыі,
за магчымасць суперажываць і садзейнічаць. 

Фотаздымкі 

Відэа з намі    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.