Справаздача аб прамежкавых выніках рэалізацыі педагагічнага праекта
“Фарміраванне якасцей грамадзянскасці і патрыятызму ў сістэме работы ўстановы адукацыі”
Тэрміны рэалізацыі педагагічнага праекта: 2021- 2024 гады
Удзельнікі рэалізацыі педагагічнага праекта:
Педагагічныя работнікі: (згодна загада дырэктара ад 30.09.2021, № 151)
- Дубаневіч І.М., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя,
- Прохарчык С.В., настаўнік гісторыі, кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя,
- Рэцкая Марына Аляксееўна, настаўнік пачатковых класаў, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя,
- Гінтава Ілона Віктараўна, настаўнік пачатковых класаў, без катэгорыі,
- Внук Наталля Валянцінаўна, настаўнік пачатковых класаў, другая кваліфікацыйная катэгорыя,
- Рэзнік Алена Іосіфаўна, настаўнік матэматыкі, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя,
- Чубрык Таццяна Віктараўна, настаўнік замежнай мовы, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя,
- Канонік Інэса Станіславаўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя,
- Качан Алена Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і дітаратуры, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя,
- Дзятко Павел Алегавіч, настаўнік фізікі, без катэгорыі,
- Радзівілка Надзея Алегаўна, настаўнік матэматыкі, першая кваліфікацыйная катэгорыя,
- Махнач Надзея Сяргееўна, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі, першая кваліфікацыйная катэгорыя,
- Прохарчык Сяргей Васільевіч, настаўнік гісторыі, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя,
- Кур’янаў андрэй Якаўлевіч, настаўнік працоўнага навучання, першая кваліфікацыйная катэгорыя,
- Пашак Наталля Анатольеўна, выхавацель групы падозжанага дня, першая кваліфікацыйная катэгорыя.
168 навучэнцаў і 25 выхаванцаў установы адукацыі
Сацыяльныя партнёры:
- Філіял “Лашанскі сельскі дом культуры”
- Гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”
Кансультант педагагічнага праекта:
- Жывіца Алена Іванаўна, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Справаздачу саставіла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Дубаневіч Іна Мікалаеўна 10.05.2022
Актуальнасць педагагічнага праекта
Адной з галоўных задач выхавання, адзначаных у Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гг., з'яўляецца фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі. Прэзідэнт краіны адзначае, што «рухаючай сілай прагрэсу з'яўляюцца не матэрыяльныя даброты, а патрыятызм. Рух наперад немагчымы без шчырай любові да Радзімы, бацькоўскай зямлі, да свайго народу. Патрыятызм праяўляецца не ў словах і лозунгах, а ў жыццёвай пазіцыі чалавека, яго паўсядзённых справах. У тым, што ён жыве не толькі для сябе, але і для сваёй Айчыны. Шмат што можа змяняцца вакол нас, але гэта ісціна застанецца непахіснай. Патрыятызм быў, ёсць і павінен заставацца непарушным пастулатам нашай дзяржаўнасці. Гэта вечная каштоўнасць, якая яднае пакаленні”. Сёння грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне - адна з галоўных задач, канчатковай мэтай якой павінна стаць фарміраванне асобы грамадзяніна, патрыёта, працаўніка, сем'яніна. У сувязі з гэтым, дадзены накірунак патрабуе пастаяннага развіцця сістэмы ідэалагічнай і выхаваўчай работы, накіраванай на фарміраванне духоўна-маральнай, сацыяльна адказнай асобы навучэнца. Задача педагогаў - стварыць такія ўмовы, якія б дазволілі навучэнцам на практыцы праявіць свае патрыятычныя пачуцці і грамадзянскую пазіцыю, фарміравалі гатоўнасць свядома і актыўна выконваць грамадзянскія абавязкі перад дзяржавай, грамадствам, спрыялі б выхаванню адказнасці за лёс краіны, сваіх блізкіх, далі магчымасць адчуць сябе патрэбным сваёй краіне, свайму пасёлку, сваёй школе. Праект прадастаўляе свабоду творчасці і прадугледжвае работу па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа аг.Лашаны” навучальнай з улікам традыцый, календара знамянальных і памятных дат і адпавядае Праграме выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гг. Каштоўнасць такой арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай працы складаецца ў тым, што ўстанова адукацыі не толькі арганізуе комплексную сістэму рознабаковага выхавання і развіцця асобы вучняў, але і ўключае ў гэты працэс бацькоў, педагогаў, грамадскасць, соцыўм.
Дзейнасць установы адукацыі па патрыятычнаму выхаванню мае дастаткова сфарміраваную сістэму работы, але ахоплены не ўсе накірункі магчымай дзейнасці, таму мэта нашага праекта - стварэнне ўмоў для ўдасканалення і развіцця сістэмы патрыятычнага выхавання навучэнцаў установы адукацыі, для фарміравання сацыяльна-актыўнай асобы грамадзяніна і патрыёта, якая валодае пачуццём нацыянальнага гонару, грамадзянскай годнасці, любові да Радзімы, свайго народу.
Камандай педагогаў, якія рэалізуць праект, былі вызначыны асноўныя задачы:
- стварыць умовы для фарміравання іх актыўнай грамадзянскай пазіцыі праз правядзенне конкурсаў, акцый, мерапрыемстваў, даследчую і пошукавую дзейнасць, умовы для развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў, стварыць школу экскурсаводаў.
- забяспечыць укараненне сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у працэс фарміравання грамадзянскай і патрыятычнай свядомасці навучэнцаў;
- павысіць кампетэнтнасць удзельнікаў праекта ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
- спрыяць сацыялізацыі навучэнцаў, стымуляваць іх пазнавальную актыўнасць праз пошукавую дзейнасць па зборы дадатковага матэрыялу для папаўнення кнігі памяці на сайце школы;
- павысіць эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйный прасторы ГКК “Лінія Сталіна” у выхаваўчым працэсе,пры правядзенні вучэбных заняткаў, пры арганізацыі адпачынку і аздараўлення навучэнцаў;
- прыцягнуць бацькоў, грамадскасць да сумеснай дзейнасці па выхаванню пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму ў вучняў;
- стварыць спрыяльныя ўмовы для працэсу фарміравання, прадстаўлення і трансляцыі педагогамі вопыту ў галіне па патрыятычнаму і грамадзянскаму выхаванню;
- стварыць метадычныя прадукты праектнай дзейнасці ў выглядзе брашуры і электроннай версіі з метадычнымі распрацоўкамі пазакласных мерапрыемстваў па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў, распрацаваным маршрутам па сцежках баявой славы “Дарогамі Перамогі” і распрацоўку “Экскурсійных маршрутаў”.
Змест работы удзельнікаў педагагічнага праекта
Праект рэалізоўваўся з верасня 2021 па май 2022 навучальнага года. Для рэалізацыі праекта арганізавана псіхолага-педагагічнае і метадычнае суправаджэнне.
Падрыхтоўчы этап, згодна з каляндарным планам, быў рэалізаваны на працягу месяца. Асноўнай яго мэтай было-фарміраванне праектнай каманды і стварэнне ўмоў для рэалізацыі педагагічнага праекта, вызначэнне педагагічнай канцэпцыі функцыянавання каманды па патрыятычнаму выхаванню. Паспяховасць рэалізацыі праекта залежыць ад прафесійных, творчых і асабістых якасцяў яго ўдзельнікаў, таму ў праектную каманду ўвайшлі кампетэнтныя, адкрытыя для новых ідэй педагогі, тыя, хто любіць дзяцей і сваю працу, якія валодаюць арганізатарскімі і творчымі здольнасцямі, з першай і вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй. У рамках рэалізацыі падрыхтоўчага этапу была вывучана і прааналізавана нарматыўная прававая і матэрыяльна-тэхнічная база па тэме праекта, ажыццяўлена абнаўленне, сістэматызацыя і структураванне наяўных матэрыялаў. З мэтай выяўлення навукова-метадычных і інфармацыйных патрабаванняў педагогаў і бацькоў было праведзена анкетаванне. Па выніках даследавання, быў створаны банк дадзеных выяўленых запытаў і вызначаны асноўныя напрамкі работы ў рамках праекта, формы і спосабы аказання інфармацыйна-метадычнай кансультатыўнай і практычнай дапамогі, распрацаваны план работы праекта на 2021/2022 н.г. (Дадатак 1)
За перыяд рэалізацыі ўкараняльнага этапу праекта, у рамках інфармацыйна-метадычнай дапамогі педагогам, павышэння прафесійнай кампетэнцыі педагогаў, праведзены наступныя мерапрыемтсвы:
№ |
Мерапрыемствы |
Тэрміны |
Адказныя |
---|---|---|---|
1 |
Пасяджэнне метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў “Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне навучэнцаў сродкамі краязнаўства і этнаграфіі” |
Кастрычнік |
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Дубаневіч І.М. |
2 |
Правядзенне семінара «Мэты і задачы па грамадзянскаму і ваенна-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў» |
Кастрычнік 2021 н.г. |
Дубаневіч І.М. намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці |
Адзнака прамежкавых вынікаў рэалізацыі педагагічнага праекта
Распрацаваны крытэрыі і паказчыкі, якія дазваляюць ацаніць выніковасць і эфектыўнасць працы калектыва, зразумець, у якім накірунку рухацца далей ці патрэбна ўнесці неабходныя карэктывы. Для вызначэння эфектыўнасці праекта выкарыстоўваўся метад анкетавання навучэнцаў і педагогаў.
Крытэрыі |
Паказчыкі |
Спосаб вымярэння |
Ацэнка вынікаў |
---|---|---|---|
Адпавяданне распрацаванай метадычнай дакументацыі запытам педагогаў у пытаннях фарміравання якасцей грамадзянскасці і патрыятызму навучэнцаў |
Змест інфармацыі (навуковасць, даступнасць, аб’ём, паўната) і яе практычны накірунак |
Анкетаванне па выніках праведзеных мерапрыемстваў (семінараў, лекцый) |
Не адпавядае -0%; |
Адпавяданне прадастаўляемых матэрыялаў, па запытах бацькаў, па выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму навучэнцаў |
Змест інфармацыі (навуковасць, даступнасць, аб’ём, паўната) і яе практычны накірунак |
Анкетаванне па выніках праведзеных мерапрыемстваў (семінараў, лекцый) |
Не адпавядае -0%; |
Запатрабаванасць сістэм працы ўдзельнікаў праекта |
Улік колькасці зваротаў педагогаў і бацькоў |
Статыстычныя дадзеныя |
Эпізадычныя звароты; |
Задаволенасць вынікамі дзейнасці ўсіх удзельнікаў педагагічнага праекта за 2021/2022 н.г. |
Ступень задаволенасці педагогаў, настаўнікаў і вучняў па рэалізацыі праекта |
Анкетаванне |
Не задаволены – 6%; |
Такім чынам, параўноўваючы анкетныя дадзеныя верасня 2021 і мая 2022, бачым, што адпавяданне запытаў бацькоў, педагогаў і вучняў узрасло да 93%.
Выніковасць працы ў рамках праекта адсочваецца ў павышэнні якасці арганізацыі працэса навучання і выхавання дзяцей, павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў і педагагічнай адукаванасці бацькоў па пытаннях выхавання грамадзянскасці і патрыятызму. Матэрыялы, распрацаваныя ў ходзе праекта ў 2021/2022 н.г., запатрабаваныя настаўнікамі, вучнямі, бацькамі, калегамі з іншых устаноў адукацыі.
Прамежкавыя вынікі рэалізацыі педагагічнага праекта
№ п/п |
Аўтар |
Назва мерапрыемства, конкурса, работы, публікацыі |
Уроверь дасягнення, узровень дэманстрацыі вопыту (раённы, абласны, рэспубліканскі), дата правядзення мерапрыемства |
---|---|---|---|
1. |
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Дубаневіч І.М. |
Прадастаўленне вопыту работы па арганізацыі аздараўлення ў летні перыяд (праца абаронча-спартыўнага лагера «Патрыёт» была прадстаўлена на сумесным пасяджэнні прадстаўнікоў Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня» і прадстаўнікоў Мінскага раёна 23.08.21) |
Рэспубліканскі, 23.08.21 |
2. |
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Дубаневіч І.М. |
Прадастаўленне вопыту работы па арганізацыі аздараўлення ў летні перыяд, “ Абаронча-спартыўны лагера «Патрыёт», быў прадстаўлены на нарадзе дырэктараў Мінскага раёна |
Раённы, 23.09.21 |
3. |
Прадстаўленне вопыту работы кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання Прохарчыка С. В., настаўніка біялогіі і геаграфіі Махнача А. Я.). |
Роль “Мадэратаратаў” на раённым адкрытым педагагічным савеце (на жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі мінскага раёна). Прадастаўленне вопыта работы “Паспяховаць навукова-практычнай дзейнасці” |
Раённы, жнівень 2021 |
4. |
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Дубаневіч І.М. |
Дыплом Ш ступені галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама на абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер “Патрыёт” намінацыя «Новыя мадэлі арганізацыі дзіцячага адпачынку «Зробім лета ярчэй». |
Абласны, кастрычнік 2021 |
5. |
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Качан А.У. |
Дыплом 3 ступені на заключным Этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" “Беларуская літаратура” 10 клас |
Рэспубліканскі, Красавік 2022 |
6 |
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Дубаневіч І.М. |
Дыплом 2 ступені на раённым этапе VIII Рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня “Нашчадкі Перамогі” |
Раённы, Кастрычнік 2021 |
7. |
Педагог-арганізатар Дзятко П.А. |
Загад ад 15.11.2021 № 733 дыплом 3 ступені на раённым этапе Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка». |
Раённы, лістапад 2021 |
8. |
Педагог-арганізатар Дзятко П.А. |
Конкурс Бітва школ 2021 "Моладзь Прысталічча" /БРСМ-пераможцы 2 этапу |
Раённы, снежань 2021 |
9. |
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Дубаневіч І.М. |
Дэманстрацыя вопыту работы па патрыятычным выхаванні асобы на нарадзе намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце |
Раённы 17.12.21 |
10. |
Кіраўнік настаўнік працоўнага навучання Кур'янаў А. Я. |
Пераможцы раённага конкурсу турыстычных і краязнаўчых фотаздымкаў, прысвечанаму Году гістарычнай памяці 2 месца, загад ад 09.02.22, № 90. |
Раённы, 09.02.22 |
11. |
Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання ПрахарчыкС. В. |
Перамога ў завочным туры VI рэспубліканскай вочна-завочнай навукова-практычнай канферэнцыі " На карысць Радзімы і чалавека!" з міжнародным удзелам. Вучыца 8 класа Рэспублікі Вікторыя. (ліст ад 14.02.22) |
З міжнародным удзелам,14.02.22 |
12 |
Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Прахарчык С. В |
Дыплом III ступені ступені VI адкрытай рэспубліканскай вочна-завочнай навукова-практычнай канферэнцыі «На карысць Радзімы і чалавека» з міжнародным удзелам (у рэжыме анлайн) секцыя 6. НЕ ЦЬМЯНЕЕ ЛЕТАПІС ПЕРАМОГ. Вучыца 8 класа Рэспублікі Вікторыя. (ад 21.02.22) Кіраўнік Прохарчык С. В. |
Рэспубліканскі 21.02.22 |
13 |
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Дубаневіч І.М. |
Пераможцы раённага конкурсу "Выратавальнікі вачыма дзяцей" у намінацыі "Верш" дыплом 3 ступені. Кіраўнік Дубаневіч І.М. |
Раённы, студзень 2022 |
14 |
Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Прахарчык С. В |
Дыплом 1 ступені раённы этап рэспубліканскага конкурса дзіцячага малюнка “Нам мір наказана берагчы” Пашэк Лізавета 8 клас, кіраўнік Прохарчык С.В. |
Раённы, 21.02.22 |
15 |
Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Прахарчык С. В |
Дыплом 1 ступені раённы этап рэспубліканскага конкурса дзіцячага малюнка “Нам мір наказана берагчы” Грыбоўская Сафія 5 клас, кіраўнік Прохарчык С.В. |
Раённы, 21.02.22 |
16 |
Кіраўнік настаўнік працоўнага навучання Кур'янаў А. Я. |
Раённы конкурс фотаздымкаў “Від з майго вакна” намінацыя “Пейзаж”Дыплом 3 ступені. Кіраўнік А.Я.Кур’янаў. |
Люты, 2022 |
17 |
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Дубаневіч І.М. Настаўнік пачатковых класаў Гінтава І.В. |
Онлайн-конкурс “Мая першая работа” Загад ад 12.03.22 № 144 |
|
18 |
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Дубаневіч І.М. |
Раённы конкурс патрыятычнай песні -Дыплом 3 ступені., турыстычнай-4 месца. |
Раённы, сакавік 2022 |
19 |
Настаўнік пачатковых класаў Рэцкая М.А. |
Раённая алімпіяда сярод навучэнцаў 1 ступені па “Беларускай мове” Рак Ян -Дыплом 3 ступені, |
|
20 |
Настаўнік пачатковых класаў Кавальчук А.Ю. |
Раённая алімпіяда сярод навучэнцаў 1 ступені па прадмету “Чалавек і свет” Кавальчук А.Ю. -Дыплом 2 ступені. |
|
21 |
Настаўнік рускай мовы і літаратуры Канонік І.С. |
Раённы конкурс сачыненняў эпісталярнага жанра ў рамках нацыянальнага этапу Міжнароднага маладзёжнага конкурса сачыненняў Дыплом 3 ступені Піпчанка Паліна. |
|
22 |
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Дубаневіч І.М. |
Дэманстрацыя вопыту работы па аздараўленню дзяцей у НДЦ “Зубраня” 11.04.12.04.22 “Арганізацыя і змястоўныя аспекты дзейнасці ваенна-патрыятычных лагераў на базе воінскіх часцей. (Дубаневіч І.М., Дзятка П.А.) |
Рэспубліканскі, красавік 2022 |
23 |
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Дубаневіч І.М. |
Загад Упраўлення па адукацыі № 1-13/891 ад 14.04.2022- станоўчая адзнака “Арганізацыі работы кіраўніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, ідэалагічнаму грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню” |
Раённы, Красавік, 2022 |
24 |
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Дубаневіч І.М. |
Загад Упраўлення па адукацыі №240 ад 11.04.2022 аб удзеле ў абласным фестывалі мастацкай творчасці “Майскі фэст” (Дыплом 1 ступені на раённым узроўні Талочка Ксенія намінацыя “вакал”) |
Абласны, 20.04.22 |
Праблемы і перспектывы рэалізацыі педагагічнага праекта ў 2021/2022 н.г.
Рэалізацыя запланаваных мерапрыемтсваў каляндарнага плана праекта на 2021/2022 навучальны год склала 90%.
У выніку працы над праектам, згодна анкетавання:
У навучэнцаў выявілася:
- Усвядомленая павага да подзвігаў воінаў і працаўнікоў тылу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- Павысілася цікавасць да гісторыі сваёй краіны, Лашанскага сельвыканкама.
- Навучэнцы атрымалі вопыт прадстаўлення вынікаў даследчай дзейнасці ў праекце з дапамогай прэзентацый, выставы, даклада.
Выкананы задачы развіцця навучэнцаў у праекце:
- развіваліся пазнавальныя здольнасці вучняў; творчае ўяўленне і творчае мысленне; сацыяльна-камунікатыўныя навыкі, патрыятычнае выхаванне.
А таксама задачы даследчай дзейнасці навучэнцаў у праекце:
- сфарміраваны перадумовы пошукавай дзейнасці, інтэлектуальнай ініцыятывы ў навучэнцаў;
- развіваліся ўменні вызначаць магчымыя метады вырашэння праблемы як з дапамогай дарослага, так і самастойна;
- навучэнцы навучыліся весці канструктыўную гутарку са сваімі аднагодкамі і дарослымі.
У бацькоў:
- З'явілася ўсведамленне важнасці патрыятычнага выхавання дзяцей у сям'і.
- Павысілася актыўнасць ва ўдзеле ў школьных мерапрыемствах.
Негатыўнай умовай, якая паўплывала на рэалізацыю педагагічнага праекта, стала эпідэміялагіяная сітуацыя – не выканы запланаваныя мерапрыемтсвы па экскурсійна-турыстычнай дзейнасці. У сувязі з гэтым, мерапрыемствы пераводзіліся ў дыстанцыйны фармат. Актыўна выкарыстоўваўвалася група Вайбер, сайт установы адукацыі і Інстаграм, што спрыяла прыцягненню большай колькасці бацькоў. Разумеючы важнасць сістэматычнай работы па фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму асобы, прадоўжым працу у пашырэнні ўзаемадзеяння з соцыўмам, пошукам новых формаў працы ў дадзеным накірунку, працяг працы па стварэнню прадуктаў пректа.
Задачы наступнага праектнага этапа:
- ствараць умовы для рэалізацыі праекта,
- спрыяць выхаванню сапраўднага грамадзяніна сваёй краіна,
- прыцягваць бацькоўда сумеснай дзейнасці па рэалізацыі праекта
Лічым рэалізацыю педагагічнага праекта ў 2021/2022 н.г. паспяховай і перспектыўнай.
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Дубаневіч І.М.