ПЕДАГАГІЧНЫ ПРАЕКТ
“Фарміраванне якасцей грамадзянскасці і патрыятызму ў сістэме работы ўстановы адукацыі”
Тэрміны рэалізацыі: 2021- 2024 гады
Кіраўнік педагагічнага праекта: Дубаневіч Іна Мікалаеўна,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
тэл: 8-029-155-28-62
E-mail inna.dubanevitch@yandex.ru
АКТУАЛЬНАСЦЬ ПРАЕКТА
Адной з галоўных задач выхавання, адзначаных у Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, з'яўляецца фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі. Прэзідэнт краіны адзначае, што «рухаючай сілай прагрэсу з'яўляюцца не матэрыяльныя даброты, а патрыятызм. Рух наперад немагчыма без шчырай любові да Радзімы, бацькоўскай зямлі, да свайго народу. Патрыятызм праяўляецца не ў словах і лозунгах, а ў жыццёвай пазіцыі чалавека, яго паўсядзённых працах. У тым, што ён жыве не толькі для сябе, але і для сваёй Айчыны. Шмат што можа мяняцца вакол нас, але гэтая ісціна застанецца непахіснай. Патрыятызм быў, ёсць і павінен заставацца непарушным пастулатам нашай дзяржаўнасці. Гэта вечная каштоўнасць, якая яднае пакаленні”. Сёння грамадзянска-патрыятычнае выхаванне - адна з галоўных задач, канчатковай мэтай якой павінна стаць фарміраванне асобы грамадзяніна, патрыёта, працаўніка, сем'яніна. У сувязі з гэтым, дадзены накірунак патрабуе пастаяннага развіцця сістэмы ідэалагічнай і выхаваўчай работы, накіраванай на фарміраванне духоўна-маральнай, сацыяльна адказнай асобы навучэнца. Задача педагогаў - стварыць такія ўмовы, якія б дазволілі навучэнцам на практыцы праявіць свае патрыятычныя пачуцці і грамадзянскую пазіцыю, фармавалі гатоўнасць свядома і актыўна выконваць грамадзянскія абавязкі перад дзяржавай, грамадствам, спрыялі б выхаванню адказнасці за лёс краіны, сваіх блізкіх, далі магчымасць адчуць сябе патрэбным сваёй краіне, свайму пасёлку, сваёй школе. Праект прадастаўляе свабоду творчасці і прадугледжвае работу па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню канкрэтнай навучальнай установы з улікам традыцый, календара знамянальных і памятных дат і адпавядае Канцэпцыі і Праграме выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь. Каштоўнасць такой арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай працы складаецца ў тым, што ўстанова адукацыі не толькі арганізуе комплексную сістэму рознабаковага выхавання і развіцця асобы вучняў, але і ўключае ў гэты працэс бацькоў, педагогаў, грамадскасць.
МЭТА І ЗАДАЧЫ ПРАЕКТА
Мэта: стварэнне ўмоў для ўдасканалення і развіцця сістэмы патрыятычнага выхавання навучэнцаў школы, для фарміравання сацыяльна-актыўнай асобы грамадзяніна і патрыёта, якая валодае пачуццём нацыянальнага гонару, грамадзянскай годнасці, любові да Радзімы, свайго народу
Задачы:
- стварыць умовы для развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў, фарміравання іх актыўнай грамадзянскай пазіцыі праз правядзенне конкурсаў, акцый, мерапрыемстваў, даследчую і пошукавую дзейнасць, стварэнне школы экскурсаводаў.
- забяспечыць укараненне сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у працэс фарміравання грамадзянска-патрыятычнай свядомасці навучэнцаў;
- павысіць кампетэнтнасць удзельнікаў праекта ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
- спрыяць сацыялізацыі навучэнцаў, стымуляваць іх пазнавальную актыўнасць праз пошукавую дзейнасць па зборы дадатковага матэрыялу для папаўнення кнігі памяці на сайце школы;
- павысіць эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйный прасторы ГКК “Лінія Сталіна” у выхаваўчым працэсе і пры правядзенні вучэбных заняткаў;
- прыцягнуць бацькоў, грамадскасць да сумеснай дзейнасці па выхаванню пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму ў вучняў;
- стварыць спрыяльныя ўмовы для працэсу фарміравання, прадстаўлення і трансляцыі педагогамі вопыту ў галіне па патрыятычнаму і грамадзянскаму выхаванню;
- стварыць метадычны прадукт праектнай дзейнасці ў выглядзе брашуры і дыска з метадычнымі распрацоўкамі пазакласных мерапрыемстваў па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнца
АСНОЎНАЯ ІДЭЯ
праекта заключаецца ў аб'яднанні навучэнцаў у адзіную калектыўна-творчую дзейнасць патрыятычнай накіраванасці. Праект выконвае ролюадзінага агульнага праекта, у якім прымаюць удзел навучэнцы школы, педагогі, бацькі, педагогі дадатковай адукацыі.Такім чынам, укараненне праекта развіцця “Фарміраванне якасцей грамадзянскасці і патрыятызма ў сістэме работы ўстановы адукацыі” спрыяе пераўтварэнню адзінага адукацыйнага працэса ў выніковую стваральную працу па патрыятычнаму і грамадзянскаму выхаванню.
АСНОЎНЫЯ ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
(навуковая канцэпцыя праекта)
- Фарміраванне грамадзянскай самасвядомасці: основаў прававой, палітычнай культуры, ведаў гісторыі сваёй краіны, Айчызны і сусветнай цывілізацыі.
- Фарміраванне грамадзянскіх пачуццяў і якасцей: патрыятызма, інтэрнацыяналізма, пачуцця грамадзянскага доўгу і сацыяльнай адказнасці, гатоўнасці абараняць сваю Радзіму, адстойваць свае прынцыпы.
- Фарміраванне вопыту і культуры грамадзянскіх паводзін, сацыяльнай актыўнасці, уменняў і навыкаў арганізатарскай дзейнасці.
ПАКАЗЧЫКІ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ РЭАЛІЗАЦЫІ ПЕДАГАГІЧНАГА ПРАЕКТА
№ п/п |
Крытэрыі эфектыўнасці |
Паказчыкі |
Інструментарый |
---|---|---|---|
|
Выхаванасць навучэнцаў |
Маральна-духоўныя параметры:
Колькасныя параметры:
|
Анкетаванне ўзроўня выхаванасці па Н.Лусканавай, дыягностыка групавой матывацыі, маніторынг выхаванасці |
|
Адукаванасць навучэнцаў |
|
Анкетаванне, аналіз адукацыйных вынікаў |
|
Асобаснае развіццё навучэнцаў |
|
Назіранне, анкетаванне, творчыя работы |
|
Стан здароўя навучэнцаў |
|
Маніторынг |
|
Забеспячэнне актыўнай пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў |
|
Назіранне |
|
Узаемадзеянне ўсіх удзельнікаў інавацыйнай дзейнасці |
|
Назіранне, анкетаванне |
|
Выкарыстанне інавацыйных падыходаў у арганізацыі выхавання грамадзянскасці і патрыятызму ў навучэнцаў |
|
Кантроль, аналіз |
|
Якасць упраўлення праектнай дзейнасцю |
|
Кантроль, аналіз |
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
- Буткевіч,В.В.Патрыятычнае выхаванне навучэнцаў: гісторыя і сучаснасць / В.В. Буткевіч.-Мінск: Нац. ін-т адукацыі,2010.-208с.
- Жогаль-Лабзеева,І.П.Фарміраванне грамадзянскай культуры/І.П. Жогаль-Лабзеева // Праблемы выхавання. -2013. - №1. -17 - 21с.
- Зубко,Д.П. Сучасныя аспекты выхавання партыятызму і грамадзянскасці /Д.П.Зубко //Праблемы выхавання.-2005.-№1.-12-16 с.
- Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і электронных средств обучения в образовательном процессе // Настаўніцкая газета. - 2011. -№ 11. -12-15 с.
- Кабуш, В. Т. Маральныя каштоўнасці дзіцячага аб'яднання. / В. Т. Кабуш // Праблемы выхавання. - 2013. - №6. -73-83с.
- Марковіч, Е.П. Воспитать человека - гражданина и патриота / Е.П. Маркович // Адукацыя і выхаванне. - 2016. - №4. -30-34 с.
- Фінагенавым, А. У Грамадзянскае выхаванне моладзі праз вучнёўскае самакіраванне . -М.:,2011. - 94 с.
- Харламаў, І.Ф. Педагогіка / І.Ф. Харламов. - М .: Гардарики,2012.-520с.