Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Клуб «Наследники Победы»

Дата: 26 августа 2014 в 17:03, Обновлено 23 августа 2016 в 14:03
Автор: Махнач Н. С.

ПАТРЫЯТЫЧНЫ КЛУБ – ПАТРАБАВАННЕ СУЧАСНАСЦІ

Патрыятычны клуб створаны ў ДУА «ВПК д.с. – СШ аг. Лашаны» ў 2005/2006 н.г. Такая магчымасць  з’явілася  ў сувязі з адкрыццём гісторыка-культурнага комплекса «Лінія Сталіна».

Патрабаванне сучаснасці – не толькі навучыць дзяцей асновам дзяржаўнай ідэалогіі РБ, а павысіць эфектыўнасць ідэйна-палітычнага і патрыятычнага выхавання моладзі. А гэтага можна дасягнуць, толькі даўшы магчымасць старшакласнікам дзейнічаць і галоўнае, арганізоўваць сваю дзейнасць самім, даць ім самавыразіцца і самасцвярдзіцца ў гэтай новай для іх дзейнасці – у сферы ідэалогіі і палітыкі. І такім чынам фарміраваць і развіваць сваю палітычную культуру, актыўную жыццёвую пазіцыю грамадзянскасць, патрыятызм.

Выбраныя кірункі і формы работы дазваляюць дасягнуць гэтага з максімальнай эфектыўнасцю. Вучоба актыву ідэолагаў-палітінфарматараў дае канкрэтныя веды, навучае першапачатковым навыкам прапагандыста і дае магчымасць іх прымянення спачатку ў сваім класе, а потым на агульнашкольных мерапрыемствах. Агульнашкольная патрыятычная і палітычная дзейнасць арганізоўваецца праз нефармальную і свабодную форму “Рух маладых”, дзе ніхто ні да чаго не абавязвае і не прымушае.

Краязнаўчы накірунак дзейнасці клуба больш складаны і таму «сумны» з пункту гледжання вучняў пры ўмове самастойнасці іх работы. У гэтым накірунку неабходна пастаянная дапамога з боку дарослых, іх асабісты ўдзел.

Старшакласнікі і настаўнікі вядуць пошук і пошуковую работу па краязнаўству ў цесным кантакце і ўзаемадзеянні з патрыятычным клубам «Нашчадкі» Заслаўскай СШ № 2, дабрачынным фондам «Памяць Афгана». Навучэнцы збіраюць краязнаўчы матэрыял.

Пастаянная колькасць членаў клуба – 20 навучэнцаў.

 

 

 МЭТА І ЗАДАЧЫ:

  1. Выхаванне патрыятызму грамадзянскасці і фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі школьнікаў;
  2. Арганізацыя і каардынацыя ўсёй краязнаўчай работы школы – навукова-даследчай, пашуковай дзейнасці.

НАКІРУНКІ РАБОТЫ:

  • Ідэалагічная работа – вывучэнне і прапаганда сярод школьнікаў дзяржаўнай ідэалогіі  Рэспублікі Беларусь (вучоба актыва ідэолагаў – палітінфарматараў);
  • Краязнаўчая работа:
  1. Папаўненне новымі матэрыяламі кутка гісторыі аг. Лашаны
  2. Пошукавая і даследчая дзейнасціь па гісторыі аг. Лашаны і Лашанскага сельвыканкама
  3. Рух маладых «Мы – за моцную і квітнеючую Беларусь» удзел старшакласнікаў у раённых і школьных патрыятычных прававых, працоўных, ваенна-спартыўных і іншых акцыях і мерапрыемствах.

 

Наш дэвіз: «МЫ – ЗА МОЦНУЮ І КВІТНЕЮЧУЮ БЕЛАРУСЬ»

САВЕТ ПАТРЫЯТЫЧНАГА КЛУБА «НАШЧАДКІ ПЕРАМОГІ»

Кіруе Саветам Патрыятычнага клуба ПРЭЗІДЭНТ, педагагічнае кіраўніцтва клуба ажыццяўляе настаўнік рускай мовы і літаратуры Наталля Васільеўна Філіпенка.

Членамі Савета з боку педкалектыва з’яўляюцца – кіраўнік гуртка па арыетаванню Мікалай Уладзіміравіч Гладкі, настаўнік гісторыі Сяргей Васільевіч Прохарчык, намеснік дырэктара па ВР Іна Мікалаеўна Дубаневіч, настаўнік дапрызыўнай ваеннай падрыхтоўкі Андрэй Якаўлевіч Кур’янаў і вучні 8-10 кл.

Рух маладых: 

             «Мы – за моцную і квітнеючую Беларусь».

Нашы справы. Патрыятычнае выхаванне.

  1. Мітынг на 9 мая в. Прудзянская Слабада і на 28 мая в. Вышкава.
  2. Інфармацыйныя гадзіны па класах.
  3. Патрыятычная акцыі моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».
  4. Спартыўныя спаборніцтвы па мнагабор’ю “Абаронца Айчыны».
  5. Акцыя міласэрнасці «Добрая справа – у падарунак!», віншаванне і шэфства над ветэранамі і адзінокімі састарэлымі людзьмі.
  6. Працоўныя дэсанты па добраўпарадкаванню школьнай тэрыторыі і тэрыторыі Лашанскага сельвыканкама, шэфства над помнікам.
  7. Акцыя да Сусветнага Дня аховы правоў дзіцяці «Мы – за бяспеку, дысцыпліну і парадак!».
  8. Вечар сустрэчы з выпускнікамі школы.
  9. Акцыя «Моладзь – супраць СНІДу». Дні здароўя.
  10. Акцыя міласэрнасці па збору сродкаў на Навагоднія падарункі хворым дзецям «Нашы сэрцы – хворым дзецям».
  11. Экскурсіі па гістарычных месцах Міншчыны – на працягу года.
  12. Сустрэчы з воінамі-інтэрнацыяналістамі на ГКК «Лінія Сталіна».
  13. Турыстска-краязнаўчыя экспедыцыі і зорныя паходы класаў і клуба па памятных месцах роднага краю – на працягу года.
  14. Удзел у рэканструкцыях ваенных дзеяў  на ГКК «Лінія Сталіна».
  15. Патрыятычная акцыя, прысвечаная Дню адзінства Расіі і Беларусі «Разам – да працвітання!».
  16. Дыспуты старшакласнікаў на тэмы патрыятызма, мужнасці і гераізма на сумесных пасяджэннях савета Патрыятычнага клуба Урок Памяці, прысвечаны Дню Чарнобыля.
  17. Праца экскурсаводаў на ГКК «Лінія Сталіна».

 

 

Дасканала спланаваная выхаваўчая работа спрыяе фарміраванню ў навучэнцаў пэўнай сістэмы каштоўнасцей, якае стане базай для праяўлення сацыяльнай вктыўнасці і адказнасці.  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.