Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Семінар-практыкум «Дыстанцыйнае навучанне як сродак павышэння медыякампетэнтнасці педагогаў»

Дата: 6 сентября 2017 в 19:36, Обновлено 6 сентября 2017 в 19:50
Автор: Махнач Н. С.
727 просмотров

20 верасня 2017 года ў бізнэс-інкубатары ПВТ адбудзецца семінар-практыкум «Дыстанцыйнае навучанне як сродак павышэння медыякампетэнтнасці педагогаў».

Для ўдзелу запрашаюцца педагагічныя работнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі.

Праграмай семінара-практыкума прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Прынцыпы анлайн-педагогікі як аснова арганізацыі эфектыўнага дыстанцыйнага навучання.
  • Выкарыстанне платформаў, асяроддзяў і сэрвісаў для арганізацыі анлайн-навучання.
  • Вэб-інструменты для работы з медыятэкстамі.
  • Магчымасці выкарыстання «Вікіпедыі» ў адукацыйным працэсе.
  • Арганізацыя эфектыўнага прафесійнага ўзаемадзеяння педагогаў у сацыяльных сетках.

Па выніках семінара-практыкума выдаюцца сертыфікаты.

Для ўдзелу ў семінары-практыкуме неабходна да 14 верасня 2017 года запоўніць электронную рэгістрацыйную форму па адрасе: https://goo.gl/forms/YsmMNPVYSNEaKbGB3

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.

Источник: http://adu.by

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.